Кіраўнік МУС Украіны прыняў выклік "Правага сектара" (відэа)

Таму лідар "Правага сектара" патрабуе адстаўкі Арсена Авакава з пасады міністра ўнутраных спраў, інфармуе news.liga.net. "Забойства, а менавіта так мы трактуем тое, што адбылося сёння ноччу з нашым пабрацімам Аляксандрам Музычкам, таму пацвярджэнне", — заявіў Яраш. Таксама Яраш патрабуе арыштаваць усіх, датычных да забойства "Сашка Білага" — у прыватнасці, камандзіра спецпадраздзялення "Сокал".



Сёння "Правы сектар" заявіў, што збіраецца адпомсціць кіраўніку МУС Арсену Авакаву за смерць Аляксандра Музычкі — славутага "Сашка Білага".



У МУС паведамілі, што Музычка быў забіты падчас спецаперацыі па абясшкоджванні ўзброенай групоўкі на тэрыторыі Ровенскай вобласці. Сам Авакаў заявіў журналістам, што гатовы прыняць выклік "Правага сектара" і займае жорсткую пазіцыю наконт бандыцкіх фармаванняў. Па яго словах, — бандыты — гэта ўсе, хто са зброяй у руках парушае парадак, незалежна ад таго, у якой яны форме.



Фота Яраша — 24daily.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі