Лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі звольнены з заводу
Сяргей Дылеўскі / kommersant.ru
Лідар страйкама Мінскага трактарнага завода і член Каардынацыйнага савета Сяргей Дылеўскі звольнены з МТЗ.
У распараджэнні гаворыцца, што Сяргея звальняюць па пагадненні бакоў. Дылеўскі напісаў заяву "па ўласным жаданні".
Распараджэнне / Instagram
Праўда, на сваёй старонцы ў Instagram Сяргей Дылеўскі патлумачыў звальненне "шантажом":
— На жаль, пара растацца. Для кіраўнікоў: хлопцы, прымушаць звольніцца шляхам шантажу бацькамі — гэта самае нізкае і бесчалавечнае, што можна сабе ўявіць...
На МТЗ Сяргей Дылеўскі прапрацаваў 12 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.