Лідара пратэстаў Севярынца аштрафавалі і адправілі на 15 сутак за краты
Лідара антыінтэграцыйных пратэстаў Паўла Севярынца аштрафавалі і адправілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за краты ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Пра гэта ў Facebook напісала яго жонка Вольга Севярынец. Севярынца затрымалі міліцыянеры раніцай каля пад'езда яго дома. Пазней стала вядома, што суд Фрунзенскага раёна аштрафаваў яго на 1275 рублёў. Апазіцыйнага дзеяча не адпусцілі, а адвезлі на Акрэсціна адбываць прысуджаны яму тыдзень таму адміністрацыйны арышт — за несанкцыянаваныя вулічныя акцыі 7 і 8 снежня.
У час, калі Севярынец апынуўся за кратамі, апазіцыя аб'явіла, што вырашыла змяніць фармат антыінтэграцыйнай акцыі, якую ён анансаваў на 29 снежня. Планаваліся мітынг і шэсце ў цэнтры горада. Іх заменяць "жывым ланцугом" і перформансамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.