Лідары "Правага сектару" і "Свабоды" сталі кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны

Калі высветлілася, што Яраш асабіста аплаціў больш за 300 тысяч долараў, прайшло галасаванне. 15 сябраў ЦВК былі за яго рэгістрацыю. Нагадаем, кіраўнік "Правага сектара" ідзе на выбары як самавылучэнец.



Сярод тых, каго сёння зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты — яшчэ адзін правы палітык, лідар партыі "Свабода" Алег Цягнібок. Агулам кандыдатаў ужо 18 чалавек, а сярод іх лідары паводле апытанняў грамадскай думкі — Пятро Парашэнка і Юлія Цімашэнка.



Пазачарговыя выбары ва Украіне пройдуць 25 траўня.

Фота — УНІАН
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі