Лідзія Ярмошына з сынам паляціць у Рым
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына збіраецца наведаць Італію. У яе адносінах Еўрасаюз у кастрычніку прыпыніў санкцыі.
У інтэрв'ю парталу tut.by Ярмошына кажа, што будзе ў адпачынку з сынам ад 14 да 21 снежня. Яна ўжо забраніравала авіябілеты і жыллё ў Рыме. Білеты эканомкласа ў абодва бакі каштавалі старшыні ЦВК 357 еўра.
Лідзія Ярмошына кажа, што паляціць з Мінска самалётам "Белавія", а лаўкостэры яна "не прызнае".
Нагадаем, раней Ярмошына была ў "чорным спісе" ЕС і не магла праводзіць свой адпачынак на яго тэрыторыі.
Фота: Еўрарадыё