life:) раздае сваім абанентам "бясплатны" 3G інтэрнэт
Мабільны аператар life:) працягвае прытрымлівацца палітыкі зніжак і танных сервісаў. Неўзабаве ў Беларусі стартуе акцыя, згодна з умовамі якой абаненты life:) атрымаюць магчымасць карыстацца 3G пры дапамозе USB мадэма, які атрымаюць ад свайго аператара бясплатна. Ад удзельнікаў акцыі патрабуецца зарэгістравацца на сайце кампаніі, пераключыцца на тарыфны план "3G life:) МАДЭМ". Таксама трэба падлучыць паслугу "Інтэрнэт 1000" і карыстацца ёю 1 год. А вось гэта ўжо платны сервіс
— ён каштуе 49 тысяч рублёў за 30 дзён.
Дарэчы, бясплатны мадэм прызначаны для выкарыстання выключна ў сеціве life:).
Дарэчы, бясплатны мадэм прызначаны для выкарыстання выключна ў сеціве life:).