Linkin Park усё ж выдадуць камп’ютэрную гульню
Linkin Park абвясцілі даты выхаду камп’ютэрнай гульні «Linkin Park 8-Bit Rebellion», якая была распрацаваная з мэтай прэзентацыі пілотнага сінгла з будучага альбома рокераў. Самі музыкі кажуць, што зараз яны ўласна тэстуюць гульню, а з'явіцца яна
прыкладна ў красавіку-траўні.
«Мы стваралі гэтую гульню сумесна з кампаніяй Artificial Life, і для нас гэта быў унікальны досвед, - кажа вакаліст Майк Шынода (Mike Shinoda). – Яны змаглі рэалізаваць ўсе нашы ідэі і эскізы, яны ўдыхнулі жыццё ў свет, які, без сумневу, спадабаецца ўсім геймерам. Гэта гульня разлічана не толькі на фэнаў Linkin Park, любы карыстальнік можа з задавальненнем гуляць у «8-Bit Rebellion». Мы выраслі на такіх гульнях, як «Metroid», «Donkey Kong», «Zelda» і «Space Invaders». І жадалі, каб наша гульня трохі аддавала даўніной, і большай часткай складалася з музыкі».
Асноўная мэта «Linkin Park 8-Bit Rebellion» звычайная - перамагчы галоўнага злыдня, а ў якасці прыза за паспяхова выкананае заданне яны атрымаюць бясплатны трэк ад Linkin Park - сінгл «Blackbirds».
Гульня прызначаная для iPhone, iTouch і iPad.
Фота: showclix.com