Літоўцы перахапілі кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 1,3 млн еўра
Літоўцы перахапілі чарговую кантрабанду цыгарэт з Беларусі на 1,3 млн еўра. Як паведамляе Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося ў ноч з серады на чацвер у пункце пропуску ў Мядзінінкай. Па дакументах, у грузавіку, які ехаў праз Літву транзітам, быў груз кардона. Аднак падчас сканавання былі заўважаныя схованкі, а ў іх — цыгарэты. Літоўскія мытнікі налічылі 360 тысяч пачкаў. У пятніцу Віленскі акруговы суд арыштаваў кіроўцу на два месяцы.
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас санкцый, калі колькасць грузавікоў і грузавых цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕС, істотна зменшылася. У канцы сакавіка кантрабандныя цыгарэты з Беларусі везлі ў Літву пад выглядам арматуры. У красавіку іх знаходзілі ў вагонах з драўнянымі грануламі і вуглём. Кантрабанду рэгулярна затрымліваюць мытнікі Польшчы і Латвіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.