Літоўская кампанія пачала пастаўку нафтапрадуктаў ва Украіну ў абыход Беларусі

У далейшым "LTG Cargo" плануе транспартаваць прадукцыю і з Клайпедскага порта / pixabay
У далейшым "LTG Cargo" плануе транспартаваць прадукцыю і з Клайпедскага порта / pixabay

Дзяржаўная грузавая кампанія групы Lietuvos geležinkelių (LTG) LTG Cargo пачала перавозкі нафтапрадуктаў ва Украіну ў абыход Беларусі, піша літоўскае выданне lrt.lt са спасылкай на кампанію.

Гаворка пра нафтапрадукты, вырабленыя на літоўскім заводзе Orlen Lietuvos. Кампанія плануе перавозіць гэтыя грузы два-тры разы на тыдзень. Мяркуецца, што да канца лета кампанія будзе перавозіць да 30 тысячаў тонаў грузу ў месяц.

"Перавозка нафтапрадуктаў — яшчэ адзін важны крок, каб дапамагчы Украіне вырашыць праблемы дэфіцыту нафты і зрабіць свой унёсак у задавальненне патрэбаў рынку краіны", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

"LEG Cargo" перавозіць нафтапрадукты паміж тэрміналам Моцкава ў Літве і Тракішкі ў Польшчы. Затым праз Польшчу груз ідзе ва Украіну — гэты ўчастак шляху забяспечваюць польскія перавозчыкі і "Украінскія чыгункі".

У далейшым "LTG Cargo" плануе транспартаваць прадукцыю і з Клайпедскага порта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі