Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kan1_0.jpg.webp?itok=_iWXLXxH)
Супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі. Агульны кошт грузу ў выніку склаў каля 700 тысяч еўра. Як паведамляе Мытная крымінальная служба, у цягніку ў адным з вагонаў быў груз драўляных гранул у папяровых пакетах. У пошуку кантрабандных цыгарэт, літоўцам давялося іх ускрываць. І толькі днямі гэтая праца скончылася.
Агулам сярод гранул было выяўлена 195500 пачкаў цыгарэт "Minsk capital MS" з беларускімі акцызнымі маркамі.
Літоўскія мытнікі рэгулярна знаходзяць кантрабандныя цыгарэты ў грузавых цягніках з Беларусі, выкарыстоўваюцца грузы, якія не трапілі пад санкцыі. Кантрабанду затрымлівалі і ў грузавіках.
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2790539142964134993471538124857633166668593n.jpg)
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2791631392964134793471551455993115856204103n.jpg)
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2789782312964131926805173989170733540418555n.jpg)
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2789757582964131660138535562232162396276170n.jpg)
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2790539042964132660138431474025600672390990n.jpg)
![Літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты ў цягніку з Беларусі](/sites/default/files/paragraphs/image/2792739592964131960138507914561827843515641n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.