Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з Беларусі
Затрыманыя кантрабандысты / https://www.facebook.com/pasienislt/
Літоўскія памежнікі перахапілі дрон з Беларусі. Пасля гэтага яны зладзілі засаду і затрымалі кантрабандыстаў, якія прыйшлі за грузам. Як піша прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Літвы, здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак пад Друскінінкаем. Спачатку памежны нарад пачуў гукі дрона. Яго пабачылі праз прыбор начнога бачання, скарысталіся сродкамі для перахопу і змаглі прызямліць.
У засадзе літоўцы чакалі тры гадзіны. У выніку былі затрыманыя трое жыхароў Друскінінкайскага муніцыпалітэта. Яны прыйшлі за грузам кантрабандных цыгарэт. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.