Літва хоча правесці вучэнні з саюзнікамі па закрыцці мяжы з Беларуссю
Мяжа з Беларуссю
Літва плануе арганізаваць рэгіянальныя вучэнні, каб адпрацаваць з саюзнікамі механізмы закрыцця межаў з Беларуссю, піша LRT са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.
Пра гэтыя планы міністра расказала пасля сустрэчы ў Вільні з прадстаўнікамі МУС Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы і Нарвегіі.
"Нашы сумесныя дзеянні — гэта вельмі сур'ёзны сігнал, перадусім для Беларусі, каб яны сапраўды адчулі, што мы гатовыя дзейнічаць разам, скаардынавана", — сказала Білатайце.
У канцы жніўня міністры ўнутраных спраў Літвы, Латвіі і Польшчы дамовіліся, што межы з Беларуссю могуць быць закрытыя ў выпадку ўзброенага інцыдэнту на мяжы.
Літва ўжо закрыла два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Беларуская апазіцыя папрасіла пакінуць гуманітарныя калідоры для людзей, якія ратуюцца ад рэпрэсій.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.