Рэферэндум у Польшчы, дзе было пытанне пра сцяну на мяжы з Беларуссю, праваліўся
Сцяна на польска-беларускай мяжы
Яўка на рэферэндуме ў Польшчы, які прайшоў паралельна з парламенцкімі выбарамі, склала ўсяго 40%. Гэта дадзеныя экзіт-пола Ipsos. Між тым выказаць сваю пазіцыю на выбарах прыйшлі каля 73% выбаршчыкаў — і гэта рэкордная актыўнасць для парламенцкіх выбараў у Польшчы.
Адным з пытанняў, якія выносіліся на рэферэндум, было пытанне аб сцяне на мяжы з Беларуссю. Большасць (больш за 95% тых, хто прыйшоў на рэфрэндум) на пытанне “Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю сцяны на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?" адказалі "не". Ён таксама адзначае, што пры такой нізкай яўцы вынікі плебісцыту не лічацца абавязковымі да выканання.
Усяго на рэферэндум былі вынесены 4 пытанні. Акрамя пытання аб сцяне з Беларуссю, палякам прапаноўвалася выказаць сваё меркаванне аб "продажы дзяржактываў замежным суб'ектам, які можа прывесці да страты польскімі грамадзянамі кантролю над стратэгічнымі сектарамі эканомікі"; аб павышэнне пенсійнага ўзросту і пра гатоўнасць прыняць тысячы нелегальных імігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі "у рамках механізму прымусовага перасялення, навязанага еўрапейскай бюракратыяй".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.