Літва закрые два пункты пропуску з Беларуссю, але рэйсаў стане больш. Гэта як?

Што чакае беларусаў?

Што чакае беларусаў? / 34travel.me

Літва закрые два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю ўжо гэтай ноччу. Спыняць сваю працу пераходы "Лаварышкес" і "Райгардас".

Улады краіны заяўляюць, што гэтае рашэнне звязана з абаронай нацыянальнай бяспекі, прадухіленнем кантрабанды і з парушэннем санкцый.

Акрамя гэтага чакаецца, што Літва скароціць выдачу дазволаў на ажыццяўленне пасажырскіх перавозак да 50%.

Аднак, як высветліла Еўрарадыё, у аднаго з аўтобусных перавозчыкаў колькасць рэйсаў нават павялічыцца.

У адным з чатаў людзі пішуць, што Ecolines запусціў некалькі новых рэйсаў. Гэтую ж інфармацыю нам пацвердзілі і ў кол-цэнтры кампаніі.

Скарачэння рэйсаў у нас дакладна не плануецца. Калі казаць пра Літву, то ў нас яны нават дадаліся. Напрыклад, з 24 лютага з'явіліся два новыя рэйсы ў Вільнюс, — расказала аператарка Ecolines.

А калі верыць Instagram-акаўнту кампаніі, то з 28 лютага запусцілі новы рэйс па маршруце Ліда — Шальчынінкай, а з 1 сакавіка пачне курсіраваць аўтобус Мінск — Каўнас.

Перавозчык Infobus пра скарачэнне або павелічэнне рэйсаў не паведаміў. Супрацоўніца кол-цэнтра ўдакладніла, што "ўся інфармацыя будзе пасля 1 сакавіка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі