Літва абмежавала суму еўра, якую можна вывезці гатоўкай у Беларусь і Расію

Літва абмежавала суму еўра, якую можна вывезці гатоўкай у Беларусь і Расію

Фізічным і юрыдычным асобам забаронена прадаваць, даваць, перадаваць або экспартаваць еўра з Літвы ў Беларусь і Расію, нават калі падаецца дэкларацыя аб наяўных сродках. Пра гэта паведаміла мытня Літвы, піша delfi.lt. Таксама Літва абмяжоўвае суму еўра, якую можна гатоўкай вывезці для асабістых патрэб.

Пад выключэнне трапляюць прадстаўнікі дыпламатычных ведамстваў і консульскіх аддзелаў або міжнародных арганізацый у Беларусі і Расіі, якія карыстаюцца імунітэтам і вязуць грошы для афіцыйных мэтаў.

Фізічныя асобы, якія едуць у Беларусь ці Расію, могуць везці з сабой не больш за 60 еўра гатоўкай на чалавека. Такая ж сума гатоўкай для асабістых патрэб мае быць і ў работнікаў кампаній (напрыклад, кіроўцаў). 

Вываз іншай валюты гатоўкай не абмяжоўваецца. 

Але калі мытня выявіць, што чалавек вязе больш грошай гатоўкай, чым дазволена, то дэкларацыю яму не аформяць а самога вернуць у Літву разам з грашыма. За парушэнне парадку пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Еўрасаюз забараніў пастаўкі еўра і долараў у Беларусь і Расію ў рамках санкцый за агрэсію супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі