Лоўкасць рук: як у Брэсце касіраў “разводзяць” на грошы

Лоўкасць рук: як у Брэсце касіраў “разводзяць” на грошы

Невядомая жанчына падманвае касіраў у брэсцкіх крамах. Яна нібыта разлічваецца 100-рублёвай купюрай, але пакідае яе ў сябе. З крамы жанчына сыходзіць і з таварам, і з грашыма, якія супрацоўнікі крамы аддаюць у якасці рэшты.  Як паведамляе “Виртуальный Брест”, свае “фокусы” невядомая ўжо паказала ў некалькіх гіпермаркетах абласнога цэнтра.

На відэа з камеры назірання можна пабачыць, як гэта адбываецца. Падчас “разліку” жанчына проста паказвае на касе буйную купюру, трымае яе ў руках, а пакуль касір шукае рэшту, невядомая кладзе “сотку” назад у гаманец. Так проста!

Пацярпелыя ад дзеянняў "фокусніцы" ўжо звярнуліся ў міліцыю. Асоба невядомай высвятляецца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі