Лукашэнка абурыўся, што ў ЕС патрабуюць "абараніць іх ад кантрабанды"

Лукашэнка абурыўся, што ў ЕС патрабуюць "абараніць іх ад кантрабанды"

Аляксандр Лукашэнка падчас выступу ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" выказаўся на тэму нелегальнай міграцыі. У той жа Літве ў апошнія тыдні заяўляюць пра нябачаную дагэтуль колькасць мігрантаў, якія нелегальна трапляюць з тэрыторыі Беларусі. І абвінавачваюць у спрыянні гэтаму афіцыйны Мінск. А яшчэ ёсць шматлікія выпадкі выяўлення кантрабанды цыгарэт з Беларусі.

"Сёння яны завылі: ах, беларусы іх не абараняюць, — гаварыў Лукашэнка. — Яны патрабуюць ад нас абараніць іх ад кантрабанды, ад наркотыкаў". Прагучала, што Захад просіць затрымаць нейкія "ядзерныя матэрыялы", каб яны "не трапілі ў Еўропу".

Далей ён згадаў пра "сотні мільёнаў долараў", якія наша краіна траціла ў тым ліку і на ўмацаванне мяжы з ЕС (дарэчы, Еўрасаюз дапамагаў у гэтай справе фінансамі). "Так і хочацца спытаць: вы што там, ачумелі наогул? — працягвае Аляксандр Лукашэнка. — Вы супраць нас развязалі гібрыдную вайну і патрабуеце ад нас, каб мы вас абаранялі, як і раней?".

Беларускі кіраўнік лічыць, што "толькі вар'яты могуць так думаць і разлічваць на нашу падтрымку". У той жа час ён прапанаваў Еўропе рабіць крокі насустрач.

Такім чынам новая заява Аляксандра Лукашэнкі дапоўніла ранейшую, сказаную ў траўні ў парламенце: "Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх ёсць і лавіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі