Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра сувязі Панцялея (фота)
Кіраўнік Беларусі ў пятніцу правёў кадравыя перастаноўкі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Мікалай Панцялей вызвалены ад пасады міністра ў сувязі з выхадам у адстаўку. Яго замяніў Сяргей Папкоў. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, паведамляе БЕЛТА.
Адзначым, што Папкову 56 гадоў. Дагэтуль ён быў гендырэктарам "Белтэлекама".
Фота — БЕЛТА, Еўрарадыё