Лукашэнка: Беларусь будзе працаваць для Расіі там, дзе спатрэбіцца (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праводзіць узгодненую палітыку з расійскім кіраўніцтвам па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы Расіі.



"Але запомніце: чаго б я ні рабіў цяпер, размаўляючы з Украінай, Захадам, Усходам і гэтак далей, калі мы гаворым пра Расію, то я ні аднаго кроку не раблю без ўзгаднення з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі", — цытуе словы кіраўніка Беларусі "Интерфакс-Запад".



Таксама Аляксандр Лукашэнка назваў выдумкай паведамленні, што ён спрабуе выкарыстаць на сваю карысць праблемы, якія ўзніклі ў Расіі. Ён заявіў, што "калі трэба будзе Расіі, каб мы за яе працавалі ва Украіне, то мы гэта будзем рабіць, калі трэба будзе Расіі, каб мы ехалі за трыдзевяць зямель і карысць ёй прыносілі, мы гэта будзем рабіць".


Лукашэнка распавёў расійскаму губернатару, што санкцыі Захаду зусім не страшныя, Беларусь пад імі жыве "два дзесяцігоддзі". Больш таго, ён адзначыў і карысць ад санкцый. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яны дапамагаюць "унутранай кансалідацыі".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі