Лукашэнка: Беларусь прапаноўвала Літве будаваць АЭС разам

Лукашэнка: Беларусь прапаноўвала Літве будаваць АЭС разам

Падчас адкрыцця мінскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на тэме Беларускай АЭС, хацы і "не планаваў" гэтага. "Але ў адным з праектаў рашэнняў, прадстаўленых на ваш разгляд, прапаноўвалася выказаць "глыбокую занепакоенасць" тым, як мы будуем АЭС. Добра, што розум перамог, і гэтае рашэнне не было ўхваленае", — сказаў беларускі лідар, маючы на ўвазе рэзалюцыю Літвы з крытыкай будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

У літоўскай рэзалюцыі ўздымалася не толькі пытанне Астравецкай АЭС. Там прапаноўвалася заклікаць улады Беларусі рэабілітаваць палітзняволеных, увесці мараторый на смяротнае пакаранне, правесці рэформу выбарчай сістэмы. Але большасцю галасоў гэты дакумент не быў вынесены на агульнае абмеркаванне.

"Літоўская Рэспубліка часта ўздымае гэтае [будаўніцтва АЭС у Беларусі. — Еўрарадыё] пытанне, — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА. — Я гэта нармальна ўспрымаю. І нядаўна літоўцам прапанаваў: ну колькі мы будзем сварыцца з-за гэтай станцыі, давайце яе разам пабудуем і будзем эксплуатаваць як беларуска-літоўскую станцыю. Каб яна забяспечвала электраэнергіяй і Беларусь, і Літву. Калі трэба — Латвію, Эстонію, Польшчу і іншыя дзяржавы. Гэта ж самы танны від электрычнай энергіі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі