Лукашэнка больш давярае кіраўнікам-жанчынам
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.
"Я больш ва ўладзе давяраю жанчынам. Яны больш акуратныя, больш асцярожныя, менш авантурныя. Яны ніколі па вялікім рахунку ў карупцыю не ўлезуць. Я ўжо ва ўладзе не першы год. Ведаю, што ёсць розныя жанчыны, але ў пераважнай большасці я давяраю ім больш ", - сказаў Лукашэнка.