Мірны план Лукашэнкі па Украіне не прынялі і Захад, і Расія
Кіраўнік Беларусі сёння праводзіць прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ. Мерапрыемства праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на прапанову Захаду ён падрыхтаваў мірны план вырашэння сітуацыі на Данбасе. Аднак яго не прынялі ні Захад, ні Расія.
"Значыць гэтая бойня камусьці была патрэбна", — зрабіў выснову Лукашэнка.