Лукашэнка: Гандлёвыя войны ў свеце — шанец для ЕўрАзЭС

Лукашэнка: Гандлёвыя войны ў свеце — шанец для ЕўрАзЭС

Аляксандр Лукашэнка бачыць у санкцыях і гандлёвых войнах у свеце шанец для гаспадарак краінаў ЕўрАзЭС. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24”.

“Цяпер наогул дзіўная, страшная сітуацыя ў свеце ў плане гандлю. Кажуць аб гандлёвых войнах”, — адзначыў Лукашэнка.

“Але для нас не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Унікальны шанец! Расію ціснуць з усіх бакоў. Я гляджу, як вы там адбіваецеся. Пра гэтыя санкцыі ўжо балбатня ідзе ўсюды. Слухайце, супакойцеся. Мы — невялікая краіна — пад санкцыямі былі дзесяць гадоў. Круціліся, як вужы на патэльні. Выжылі. А калі мы аб'ядналіся, мы разам, гэта шанец для нашых эканомік, — мяркуе Аляксандр Лукашэнка. — Шчасце, што мы стварылі ЕўрАзЭС. Давайце ажыццявім тут прарыў і пакажам тым, хто марыць пра санкцыі і накладвае іх на Расію і, лічыце, на нас. І не трэба рыдаць і плакацца, што мы пад санкцыямі”.

На думку Лукашэнкі, немагчыма “апусціць такую велізарную тэрыторыю з насельніцтвам 200 мільёнаў” праз санкцыі. Пры гэтым ён адзначае, што эканомікай нумар адзін у свеце неўзабаве стане Кітай, але ён не накладвае санкцыі на Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі