Лукашэнка гаварыў пра дапамогу памежнікам Таджыкістана

Яны абмяркоўвалі сітуацыю ў зоне адказнасці Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, старшынёй у якой на сённяшні дзень з'яўляецца Расія.



Лукашэнка і Бардзюжа гаварылі пра сітуацыю на таджыкска-кыргызскай і таджыкска-афганскай мяжы. "Я вам удзячны за тую інфармацыю, якую вы мне пастаянна дасылалі, знаходзячыся ў эпіцэнтры гэтых падзеяў", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.



Генсек АДКБ даў высокую ацэнку выкананню Беларуссю ўзятых на сябе абавязкаў. Паводле слоў Мікалая Бардзюжы, Беларусь адна з першых прыняла рашэнне аб аказанні дапамогі Таджыкістану ў ахове мяжы з Афганістанам. Высвятляецца, што наша краіна дапаможа таджыкскім памежнікам экіпіроўкай і "некаторымі тэхнічнымі сродкамі", якія ў бліжэйшы час пераправяць на таджыкска-афганскую мяжу.
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі