Лукашэнка гаварыў пра УНА-УНСО, УПА і сваю службу ў заходняй Украіне

Галоўная з іх — сітуацыя ва Украіне. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з новай уладай ва Украіне, якую падтрымае ўкраінскі народ. Ён адзначыў, што сярод новага кіраўніцтва Украіны ёсць розныя людзі — і прафесіяналы, і папулісты. "Таму ў мяне адносіны да іх розныя", — сказаў Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некаторыя з тых, хто ўзяў уладу ва Украіне ці знаходзіцца каля яе, называюць сябе нашчадкамі Бандэры, УНА-УНСО, УПА. Ён нагадаў, што бандэраўцы падчас вайны дзейнічалі ў Беларусі. "Як яны сябе паводзілі, вы таксама ведаеце, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я прывяду толькі адзін прыклад — Хатынь. Так, у савецкія часы гэта непрынята было абмяркоўваць, даследаваць, але пасля мы ж разабраліся, што бруднымі справамі, і не толькі ў Хатыні, займаліся прадстаўнікі гэтых паўстанцаў, якія былі ў свой час сфармаваныя ва Украіне. Яны спалілі нямала нашых людзей, у тым ліку і Хатынь".



Аднак Лукашэнка падкрэсліў, што ёсць ва ўладзе ва Украіне і "нармальныя людзі, прафесіяналы, бізнесмены". Да адных ён "добра адносіцца, да іншых не вельмі".



Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі, прыгадаў сваю службу ў памежных войсках у заходняй Украіне. "Гэта быў мой першы кантакт з так званымі заходнікамі ва Украіне... Я і пасля з імі сутыкаўся, калі працаваў у сельскай гаспадарцы. Я ніколі не скажу, што гэта людзі, якія адрозніваюцца ад нас. Гэта вельмі працалюбівыя, прыстойныя і добрыя людзі. Палітыкі вінаватыя ў тым, што падзяліліл Украіну".

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі