Лукашэнка хоча, каб яго пахавалі ў роднай вёсцы (відэа)
Вядомая расійская тэлевядучая ўзяла інтэрв'ю ў кіраўніка Беларусі, якое сёння паказвае тэлеканал "Дождь".
"Вы сабе ўяўлялі сваё пахаванне?" — спытала Ксенія Сабчак, якая падаравала яму кнігу Габрыэля Гарсіі Маркеса "Восень патрыярха". Аляксандр Лукашэнка быў збянтэжаны такім пытаннем. "Вы ведаеце, я пахаванне сваё не ўяўляў..." — адказаў кіраўнік дзяржавы. У той жа час ён прызнаўся, што часта жартам абмяркоўваў гэтае пытанне са сваім атачэннем, гаварылі пра тое, дзе хаваюць прэзідэнтаў.
"Я больш схіляюся да таго, каб мяне пахавалі ў маёй вёсцы. Гэта больш спакойнае месца для мяне", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Фота — ria.ru