Лукашэнка хоча перавысіць мільярдны ўзровень таваразвароту з Пакістанам

Лукашэнка хоча перавысіць мільярдны ўзровень таваразвароту з Пакістанам

22 студзеня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Ісламскай Рэспублікі Пакістан ў Беларусі Масудам Ханам Раджой. Як адзначае прэс-служба беларускага кіраўніка, амбасадар завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. 

Лукашэнка лічыць, што трэба нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Беларуссю і Пакістанам. "У нас канкрэтныя мэты — трэба перасягнуць мільярдны ўзровень нашага тавараабароту, чаго б гэта нам ні каштавала. Патэнцыял найвялікшы. Проста трэба працаваць. Нават без напружання мы зможам перасягнуць гэтую мяжу. Мы будзем вельмі высока цаніць, калі ў гэтым напрамку нашы сябры ў Пакістане будуць рухацца. Я вас хачу запэўніць, што мы ў гэтым кірунку зробім усё", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Варта адзначыць, што за 11 месяцаў 2017 года таваразварот Беларусі і Пакістана склаў 65,5 млн долараў. І ён летась вырас на 30%. Атрымліваецца, што беларускі кіраўнік хацеў бы павысіць таваразварот у 15 разоў!

Лукашэнка запэўніў, што Беларусь застанецца надзейным сябрам для Пакістана. 

Падчас сустрэчы абмяркоўваўся ўвесь спектр развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі