Лукашэнка і Пуцін распавялі пра вынікі паседжання Вышэйшага дзяржсавета

Лукашэнка і Пуцін распавялі пра вынікі паседжання Вышэйшага дзяржсавета

У чацвер, 25 лютага, у Мінску прайшло паседжанне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У ім удзельнічалі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністры Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў, міністры. Пра вынікі паседжання Лукашэнка і Пуцін распавялі журналістам. Сёння быў зацверджаны бюджэт саюзнай дзяржавы на 2016 год. Агулам кіраўнікі дзяржаваў падпісалі 13 дакументаў

Лукашэнка агаварыўся і назваў Пуціна "Дзмітрыем Анатольевічам"

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў адносінах Беларусі і Расіі няма недаразумення ці недаверу. Была дасягнутая дамоўленасць прыкласці максімум высілкаў для ліквідацыі бар'ераў на адзіным рынку. Быў вызначаны план выкарыстання рэгіянальнай групоўкі войскаў. Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расія настроеная і далей паслядоўна рухацца па шляху ўзаемавыгаднай раўнапраўнай інтэграцыі з Беларуссю ў агульнай саюзнай дзяржаве. Паводле яго слоў, краіны маюць дастаткова ўнутраных рэзерваў, каб вярнуць тавараабарот на траекторыю росту.

Пытанне фінансавай падтрымкі Беларусі з боку Расіі на сённяшнім паседжанні Вышэйшага дзяржсавета не разглядалася, падкрэсліў дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Праўда, ён не выключае, што гэтае пытанне магло абмяркоўвацца "у кулуарах". Раней Лукашэнка заяўляў, што Расія дапаможа Беларусі ў плане рэфінансавання і крэдытавання праз Еўразійскі банк развіцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі