Лукашэнка і Пуцін узгаднілі ўсе 28 праграм саюзнай інтэграцыі
Падчас перамоваў 9 верасня кіраўнікі Беларусі і Расіі ўзгаднілі ўсе 28 праграм саюзнай інтэграцыі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў Уладзімір Пуцін.
Па яго словах, ва ўзгодненых дакументах гаворка ідзе пра інтэграцыю плацежных сістэм, прынцыпах спагнання ўскосных падаткаў, барацьбе з тэрарызмам.
Таксама кіраўнік Расіі паведаміў, што кошты на расійскі газ для Беларусі захаваецца на ўзроўні 2021 года. А ў далейшым будзе падпісаны дакумент пра адзіны рынак газу.
Акрамя таго, прадугледжанае стварэнне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама дамова пра адзіны рынак электраэнергіі.
Заўтра ўсе дакументы будуць разглядацца на пасяджэнні саюзнага Саўміна ў Мінску. А да канца года іх плануюць прыняць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.