Лукашэнка і яго рэжым скочваюцца ў эпоху “фундаменталізму” — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Лукашэнкаўская прапаганда (медыйная ці экспертная — розніца практычна не бачная) вельмі любіць дадаваць пафас і ўзнёсласць у тэксты, дзе прысутнічае Лукашэнка. Калі ён нешта прамаўляе падчас наведвання “ўчастка № 1”, то абавязкова гэта будзе “важная заява”, нават калі гэта тычыцца ўдзелу Лукашэнкі ў кампаніі па перапрызначэнні Лукашэнкі 2025 года. Калі тэлефонная справаздача Пуціну, то гэта як найменш — “фундаментальная размова”. Ну, а яшчэ можна стаць у позу і “на чыстым Глазе” заявіць, што “ў гульню “ўмяшання ў выбары” можна гуляць і ўдвох”. Не, умешвацца ў працэсы прызначэння выкладчыкаў у ВНУ рэжым здольны, а вось як лукашысты з МЗС РБ будуць умешвацца ў выбары ў ЗША ці ў ЕС, паглядзець будзе цікава.

Якія “фундаментальныя тэмы”, а дакладней задачы для Лукашэнкі, могуць абмяркоўвацца ў размове двух дыктатараў? Ці зможа Мінск адмовіцца ад удзелу ў расійскім нападзе на краіны ЕС? Як умяшанне карнікаў ды ідэолагаў уплывае на ўсю сістэму вышэйшай адукацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі