Лукашэнка: Калі Пуцін пойдзе ў Беларусь, невядома, за каго будуць рускія
Кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні дэпутатаў і сенатараў, закрануў пытанне магчымых пагрозаў беларускай незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён і сілавікі будуць абараняць Беларусь ад любых ворагаў, не важна, адкуль яны прыдуць: з захаду ці з усходу. "Будзем ваяваць!", — заявіў Лукашэнка.
Ён прызнаўся, што яго палохаюць пагрозай з боку Расіі. "Калі заўтра сюды прыйдзе Пуцін, невядома, на якім баку будуць ваяваць рускія", — сказаў Аляксандр Лукашэнка загадкавую фразу.