Лукашэнка лічыць замежныя крэдыты пад 7-8% занадта дарагімі

Лукашэнка лічыць замежныя крэдыты пад 7-8% занадта дарагімі

Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным браць міждзяржаўныя крэдыты пад 7-8%. Пра гэта ён заявіў сёння падчас сустрэчы з міністрам фінансаў Уладзімірам Амарыным.

“Калі гэта камерцыйны крэдыт — іншая справа, 7-8% гэта нармальна. Але браць золатавалютныя рэзервы, такія грошы дарагія, я лічу непрымальным”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што неабходна не нарошчваць знешні дзярждоўг і запатрабаваў яго аптымізаваць.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў першую чаргу варта мінімізаваць працэнты па знешніх крэдытах, якія Беларусь возьме ў будучым годзе. Аптымізацыю трэба накіраваць на пошук унутраных крыніцаў, перадае БЕЛТА.

Фота: sharij.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі