Лукашэнка: Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа

Лукашэнка: Мы, беларусы, носьбіты геннай памяці нечалавечых пакут народа

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў ў нагоды 75-годдзя Хатынскай трагедыі. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спалілі вёску Хатынь, у агні згарэлі 149 чалавек, у тым ліку дзеці. Яна ўжо не адрадзілася. На месцы, дзе была вёска, у 1969 годзе, быў адкрыты мемарыяльны комплекс.

“Мы ніколі не змірымся з жахам бацькоў, на вачах якіх паміралі дзеці, — цытуе зварот Лукашэнкі яго прэс-служба. — Нам ніколі не забыць страх і бездапаможнасць дзіцяці, якое шукае абароны ў дарослага і не разумее, за што забіраюць у яго жыццё. Нам не дараваць гора бацькі, які выжыў, але страціў свайго сына, і слёз хлопчыка, які знайшоў паратунак пад целам забітай маці”.

Аляксандр Лукашэнка нагадвае, што “вельмі дарагой цаной дасталася свабода роднай зямлі нашаму народу”. Падчас вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. “Гістарычную памяць аб тых страшэнных гадах мы беражліва захаваем і перададзім дзецям як імунітэт супраць любой ваеннай агрэсіі і нацыяналістычнай варожасці. Як разуменне таго, што нішто на свеце не варта адабранага чалавечага жыцця”, — гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы. Цалкам яго гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі