Лукашэнка: Мы выйшлі з таго стану, які дастаўся нам ад расіян

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у аўторак на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.



"Я атрымліваю інфармацыю, што ўвогуле мы [Беларуская калійная кампанія] выйшлі з таго стану, які нам дастаўся ад расіян, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — І сёлета атрымаем дзесьці больш за 2 мільярды прыбыткаў толькі ад продажу калійных угнаенняў". На думку кіраўніка дзяржавы, гэта някепскі вынік, "з улікам таго, што на рынку калійных угнаенняў усё няпроста".



Нагадаем, што расійская кампанія "Уралкалій" 30 ліпеня аб'явіла аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію і выйшла з БКК. У канцы жніўня ў Мінску быў затрыманы гендырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер, які прыляцеў на перамовы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Было заяўлена, што ён нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. На мінулым тыдні Баўмгертнера перадалі расійскім праваахоўным органам.


Лукашэнка: Калі прадалі прадпрыемства — людзей абавязаны абараніць! (відэа)
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі