Лукашэнка на наступным тыдні наведае Кітай
З нагоды ўрачыстых мерапрыемстваў у гэтай краіне.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, якія адбудуцца 3 верасня ў Пекіне з нагоды 70-годдзя перамогі кітайскага народу ў антыяпонскай вайне, інфармуе ria.ru
Паводле МЗС Кітая, на сёння свой удзел ва ўрачыстасцях пацвердзілі 49 краін, у тым ліку лідары і кіраўнікі ўрадаў 30 дзяржаў, а таксама высокапастаўленыя афіцыйныя асобы з 19 краін. Апроч таго, свой удзел пацвердзілі кіраўнікі 10 міжнародных арганізацый.
Чакаецца, што да святкаванняў далучыцца генеральны сакратар ААС Пан Гі Мун.
Сярод замежных лідараў, якія прыедуць у Кітай, — прэзідэнты Расіі, Казахстана, Паўднёвай Карэі, Чэхіі, М’янмы, Лаоса, Сербіі, Венесуэлы. Францыю прадставіць міністр замежных справаў Ларан Фабіус, Вялікабрытанію — спецыяльны пасланнік прэм’ер-міністра, былы міністр юстыцыі Кенэт Гары Кларк.
ЗША, Канада, Германія, а таксама шэраг краін ЕС не сталі накіроўваць у Кітай высокапастаўленых чыноўнікаў. Гэтыя дзяржавы прадставяць іх амбасадары.
Фота: ТАСС