Лукашэнка: народ называе будаўнічую галіну мафіёзнай

На ім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2012 годзе і задачы на бягучы год. Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў дзейнасць ураду і прыгразіў адстаўкай.

Лукашэнка заявіў, што вельмі незадаволены працай будаўнічай галіны. "Галіна ніяк не пазбавіцца ад застарэлых праблем, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Тут рэгулярна фіксуюцца факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, завышэння аб'ёмаў і кошту выкананых праектных і будаўніча-мантажных работ, прыпіскі, махінацыі з расцэнкамі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "ўсе ў грамадстве" гавораць, што будаўнічай галіна "найбольш карумпаваная... мафіёзная". І ён з гэтым згодны.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі