Лукашэнка: Насцярожвае, што ніхто не пацее вакол прагнозных паказчыкаў

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка заслухаў справаздачу ўрада і Нацбанка аб працы эканомікі за мінулы перыяд 2013 года, ацэнцы вынікаў года і праектах прагнозу, бюджэту і Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2014 год.



Кіраўнік Беларусі заклапочаны адарванасцю планаў урада па развіцці эканомікі на 2014 год ад рэальнага жыцця: "Павінен сказаць, што мяне сур'ёзна турбуе некаторая адарванасць цяперашняга праекта прагнозу ад рэальнага жыцця. Падобна, што толькі сёння прысутныя тут губернатары, міністры, кіраўнікі вядучых валаўтваральных прадпрыемстваў пачынаюць высвятляць, якія задачы ім належыць вырашаць у будучым годзе".



"Насцярожвае, што ніхто не напружваецца, не пацее і не спрачаецца вакол прагнозных паказчыкаў. І наогул кажучы, гэта нонсэнс. Звычайна да гэтага часу паступала маса зваротаў з просьбамі і скаргамі. А цяпер — мёртвая цішыня! Няўжо так хутка дамовіліся і маеце адзінае меркаванне на гэты конт?" — здзівіўся Лукашэнка.



Фота — freeregion.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі