Лукашэнка: Некаторыя беларусы паваявалі і панюхалі крыві
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкаму інфармагенцтву "Анадолу" пракаментаваў удзел беларусаў у вайсковым канфлікце на Данбасе. Як вядома, грамадзяне нашай краіне там апынуліся па розныя бакі фронту. І праваахоўныя органы Беларусі неаднойчы папярэджвалі іх пра адказнасць за найміцтва.
Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка гаварыў, што канфлікт на ўсходзе Украіны аказвае небяспечны ўплыў на Беларусь. "Вельмі шмат людзей, якія перасоўваюцца праз мяжу са зброяй, некаторыя беларусы паехалі і паваявалі там, панюхалі крыві — гэта таксама вельмі небяспечная тэндэнцыя", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў міры і стабільнасці і на Данбасе, і ва Украіне ўвогуле. Аднак, як толькі ён пачынае штосьці гаварыць пра Украіну, аб яго "пачынаюць ногі выціраць то ў Расіі, то ва Украіне".