Лукашэнка: няпростая сітуацыя з COVID-19 і ў Беларусі

Лукашэнка: няпростая сітуацыя з COVID-19 і ў Беларусі

4 снежня ў Віцебску на пасяджэнні абласнога аператыўнага штабу Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт сітуацыі з каранавірусам. Паводле яго слоў, "сітуацыя ў свеце вельмі напружаная, калі не сказаць больш". "Няпростая сітуацыя [з COVID-19] і ў Беларусі, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — ...Сітуацыя няпростая, але пад кантролем".

Аляксандр Лукашэнка наведаў Віцебскую абласную клінічную радзільню. Паводле яго слоў, ён хацеў пабачыць на ўласныя вочы, якая сітуацыя з лячэннем людзей. Ён нагадаў, што ў пачатку года "каранавірус пачаўся... менавіта з Віцебскай вобласці". І там медыкі ўжо маюць "вялізны вопыт". Як паведамляе sb.by, Лукашэнку цікавіла таксама, чаго не хапае на Віцебшчыне для лячэння людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі