Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсійнага ўзросту

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсійнага ўзросту

Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ № 137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Ім прадугледжваецца паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту — да 63 гадоў у мужчын і да 58 гадоў у жанчын. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2017 года.

Указам прадугледжваецца павышэнне штогод 1 студзеня на 6 месяцаў (але агулам не больш, чым на 3 гады) узросту, які дае права на працоўную пенсію па ўзросце і працоўную пенсію за выслугу гадоў, якія прызначаюцца да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Адзначаецца, што гранічны ўзрост знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых у званнях да падпалкоўніка ўключна павышаецца штогод з 1 студзеня на 6 месяцаў (але агулам не больш чым на 3 гады).

Кіраўнікам арганізацый, незалежна ад форм уласнасці, з улікам фінансавых магчымасцяў, рэкамендуецца шырэй выкарыстоўваць практыку ўдзелу працадаўцаў і працаўнікоў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі. З тэкстам указу можна пазнаёміцца тут.

Эксперты: Павелічэнне пенсійнага ўзросту не дапаможа росту пенсій у Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі