Лукашэнка параіў беларусам браць прыклад з касманаўта Алега Навіцкага (відэа)

Аляксандр Лукашэнка пераказаў журналістам сваю гутарку з касманаўтам. Паводле яго слоў, Алег Навіцкі распавёў пра тое, як вазіў сваю дачку ў Брэсцкую крэпасць і ў Хатынь, і якое моцнае ўражанне на яе гэта зрабіла. Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх так адносіцца да подзвіга народа ў гады вайны, расказваць пра яго сваім дзецям.


Нагадаем, Алег Навіцкі — ураджэнец Чэрвеня. Ён вучыўся ў Расіі, стаў лётчыкам, служыў у расійскай арміі, ваяваў у Чачні. У 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, быў залічаны кандыдатам у касманаўты. З кастрычніка 2012-га да сакавіка 2013 года ачольваў экіпаж, які працаваў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Навіцкі стаў трэцім беларусам, які пабываў у космасе.

На здымку Алег Навіцкі крайні справа.

Касманаўт Алег Навіцкі ў Чэрвені пілаваў дровы і фарбаваў плот

Жонка касманаўта Навіцкага: Алег заўсёды падкрэслівае, што ён беларус

На здымку Юлія і Алег Навіцкія. Фота — kp.by

Астранаўт выклаў у Twitter фота Мінска, зробленае з космасу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі