Лукашэнка: пасля ўвядзення АЭС Беларусь знізіць спажыванне газу на 5 млрд куб.м
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным стымуляваць людзей да спажывання электраэнергіі ў жылых дамах. Пра гэта ён заявіў падчас абмеркавання праекта ўказа "Аб кампенсацыi расходаў на электразабеспячэнне эксплуатаванага жыллёвага фонду".
Кіраўнік Беларусі заявіў, што пасля ўводу АЭС з'явіцца дадатковая электраэнергія. Яе для Беларусі будзе нават зашмат. "І мы менш будзем залежаць ужо ад прыроднага газу. Дзесьці на 5 мільярдаў кубаметраў менш будзем спажываць па нашых разліках", — прыводзіць БЕЛТА яго словы.
На думку Лукашэнкі, насельніцтва трэба стымуляваць да выкарыстання электраэнергіі, даючы за гэта пэўныя льготы. "Тут пэўныя, можна сказаць, ільготы і пэўныя патрабаванні да насельніцтва: калі вы не будзеце выконваць нейкія ўмовы, ільготы не атрымаеце і будзеце плаціць па больш высокім тарыфе", — заявіў кіраўнік Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.