Лукашэнка паставіў задачу сабраць сёлета не меншы ўраджай, чым летась
Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу атрымаць у 2009 годзе ўраджай не ніжэй за ўзровень 2008 года. Пра гэта было заяўлена па выніках сустрэчы прэзідэнта з прэм’ер-міністрам Сяргеем Сідорскім. Кіраўнік ураду даклаў Лукашэнку аб ходзе падрыхтоўкі краіны да вясновых палявых прац. Па словах Сідорскага, фінансаванне пасяўной кампаніі будзе весціся за кошт 3 крыніц: уласных сродкаў гаспадарак, крэдытных рэсурсаў банкаў і сродкаў раённых і абласных бюджэтаў, зэканомленых у 2008 годзе.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”