Лукашэнка павіншаваў беларусак са святам
Напярэдадні традыцыйнага міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка кіраўнік дзяржавы звярнуўся да жанчын.
"Дарагія суайчынніцы! Прыміце мае сардэчныя віншаванні з выдатным вясновым святам — Днём жанчын, — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. — Мы аддаём даніну глыбокай павагі і захаплення мамам, жонкам, дочкам, сёстрам, калегам. Дзякуем за разуменне і падтрымку, спакой і ўтульнасць у доме, усмешкі нашых дзяцей і цяпло любячых сэрцаў. Вашая жыццёвая мудрасць, душэўнасць і ўменне суперажываць робяць жыццё больш цудоўным і дабрэйшым.
Спакон веку з'яўляючыся захавальніцамі хатняга ачага, сямейнага шчасця і дабрабыту, сёння вы рэалізуеце свае лепшыя якасці і ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці краіны. Дзяржава ўдзячная вам за стваральную працу ў імя роднай Айчыны.
Няхай гэты светлы святочны дзень падорыць вам выдатны настрой, натхненне і радасць зносін з блізкімі. Здароўя вам, міру, згоды і любові".