Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў з віншаваннем з нагоды Дня Перамогі, паведамляе яго прэс-служба

У сваім звароце ён адзначыў, што гэтае свята насычанае "моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў бязвінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем няўстойлівасці міру і адказнасцю за яго".

Кіраўнік Беларусі запэўніў, што мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. "Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці", — заявіў ён.

У звароце да ветэранаў Лукашэнка адзначыў, што іх подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар — "магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі