Лукашэнка павіншаваў вернікаў са святам Пасхі
Ён адрасаваў сваё віншаванне беларускім хрысціянам, якія адзначаюць Вялікдзень 31 сакавіка.
“Штогод мільёны вернікаў ва ўсім свеце схіляюцца перад бязмернай веліччу ахвярнасці Хрыста. Як вясновыя промні саграваюць зямлю, так Хрыстова Уваскрэсенне мацуе духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць свет радасці”, — гаворыцца ў афіцыйным віншаванні.
“Няхай урачыстасць Уваскрэсення стане для вас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і памкненняў, натхніць і дасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям’і і роднай Беларусі”, — цытуе віншаванне кіраўніка краіны БЕЛТА.