Лукашэнка пра Дзень Волі: Святкавання на стадыёне "Дынама" не будзе

Лукашэнка пра Дзень Волі: Святкавання на стадыёне "Дынама" не будзе

"Святкавання на стадыёне "Дынама" не будзе. Гэта я вам адказна кажу", — так адказаў Аляксандр Лукашэнка на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука пра сёлетняе святкаванне Дня Волі. 

"Навошта вы лезеце на стадыён "Дынама"? Гэта асабістая абраза для мяне", — абурыўся кіраўнік Беларусі. Ён заявіў, што ў гэты стадыён уклалі грошы, каб падрыхтаваць яго да ІІ Еўрапейскіх гульняў. 

"Збірайцеся на Бангалор. Стагоддзе — вялікая дата! — адсвяткавалі, цяпер адзначайце там, дзе належыць", — паведаміў Лукашэнка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі