Лукашэнка — пра каранавірус: для панікі ў нас няма ніякіх падстаў

Лукашэнка — пра каранавірус: для панікі ў нас няма ніякіх падстаў

У чацвер Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Адной з галоўных тэмаў іх размовы была сітуацыя з каранавірусам у Беларусі.

"Я разумею, што нам удалося спакойна прайсці гэты перыяд,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Супакойвацца, вядома, нельга. Але і для панікі ў нас няма ніякіх падстаў".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў добрую працу медыкаў. На яго думку, сістэма аховы здароўя ў нашай краіне добра кіруецца і "някепска працуе". "Лекары — малайцы",сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён прызнаў наяўнасць шэрагу недахопаў, якія, праўда, "не смяротныя".

Лукашэнка абурыўся дзеяннямі некаторых грамадзян: "Пабеглі, скупілі [лекі і медыцынскія маскі]... І што цяпер? Цяпер зразумелі, што перанапружыліся". Паводле яго слоў, за дзень у нашай краіне вырабляюцца сотні тысяч масак. "Няхай купляюць, калі камусьці трэба", — сказаў ён.

Агульная колькасць заражаных каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 у свеце складае больш за 126 тысяч, памерлі 4630 чалавек. У Беларусі 12 заражаных, з іх тры ачунялі і іх рыхтуюць да выпіскі з бальніцы.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла пандэмію COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі