Лукашэнка пра Латушку: Хочацца сядзець у Францыі і займацца балбатнёй

Дзіўна, але адбылося гэта падчас нарады, прысвечанай ўдасканаленню збору другаснай сыравіны. Прозвішча Латушкі Лукашэнка не назваў, але было зразумела, пра каго ішла гаворка.


 

"Паслоў "заціснулі", каб прадавалі прадукцыю, а прадаваць жа не хочацца, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Хочацца ж, ведаеце: беленькія манжэцікі, беленькія каўнерыкі, сядзець у Францыі і прадстаўляць нейкія палітычныя інтарэсы, займацца балбатнёй і карціны на сценках развешваць, паказваючы гэтым сваю працу. Калі іх жыманулі па продажах прадукцыі, што ў гэтым годзе трэба будзе перад прэзідэнтам даваць справаздачу, яны завылі, што прадукцыя не тая".

Верагодна, Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на інтэрв'ю Паўла Латушкі праграме тэлеканала АНТ "Контуры". 9 лютага ён распавёў, што дыпламатычным прадстаўніцтвам Беларусі цяжка прадаваць розную айчынную тэхніку. "Мы сустракаемся з сітуацыяй, калі наша тэхніка на прэзентацыях проста ламаецца", — сказаў Латушка.

На відэа выказванне Лукашэнкі гл. ад 8.27.
 

Фота — Еўрарадыё, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі