Лукашэнка — пра парад на Дзень Незалежнасці: Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба

Лукашэнка — пра парад на Дзень Незалежнасці: Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба

Аляксандр Лукашэнка заклікаў не шкадаваць сродкаў на вайсковы парад да Дня Незалежнасці. Пра гэта ён заявіў 29 траўня, заслухоўваючы адпаведны даклад. 

"Мы прынялі рашэнне, што праводзім парад сёлета. Сродкаў на гэта шкадаваць не трэба, тым больш яны не такія ўжо і вялікія. Ён павінен быць сапраўдным парадам, уражальным. Для гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя, мы паказваем людзям, што мы нездарма ямо ваенны хлеб", — цытуе заяву Лукашэнкі яго прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што народ павінен бачыць, што такое беларускае войска, чым яно займаецца, што стаіць у яго на ўзбраенні. У парадзе, на яго думку, мусяць прайсці не толькі вайскоўцы, "але і памежнікі, і МУС, і МНС".

Лукашэнка лічыць неабходным паказаць на парадзе і сучасныя ўзоры грамадзянскай тэхнікі, якія вырабляюцца ў краіне. "Мяне турбуе, што нашы людзі (не ўсе, а значная частка) не ведаюць, чым жыве грамадзянская Беларусь, што мы ствараем нават у гэтыя складаныя, няпростыя часы. Бо ёсць, што паказаць. І гэта надоўга застаецца ў памяці людзей", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама падчас дакладу абмяркоўвалася канцэпцыя правядзення іншых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі